Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Вызначыўся чарговы супернік беларускай тэніснай зборнай у Сусветнай групе Кубка Федэрацыі. Нашая каманда ўпершыню трапіла ў паўфінал гэтага турніру пасля хатняй вікторыі над зборнай Нідэрландаў 4:1.

Хакей

У Нацыянальнай хакейнай лізе згулялі шэраг матчаў. Засяродзім увагу на тых, у якіх закінулі вялікую колькасць шайбаў. «Нэшвіл» на сваім лёдзе прымаў «Дэлас» і не пакінуў суперніку шанцаў: перамога 5:3. Па 6 узяццяў брамы зафіксавалі яшчэ ў дзвюх сустрэчах: «Каларада» зазнаў паразу ў гасцях ад «Айлэндэрз» 1:5, а «Ванкувэр» на выездзе быў мацнейшы за «Бафала» 4:2.

Футбол

20-ты тур чэмпіянату Нямеччыны па футболе завяршыўся двума матчамі, і абодва яны скончыліся з аднолькавымі лічбамі на табло. «Вольфсбург» удома быў мацнейшы за «Хофэнхайм» 2:1, з такім жа лікам «Фрайбург» быў мацнейшы за «Кёльн».

Фота: Jason Reed / Reuters / Forum