Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Дабрачыннасць не павінна мець межаў і прыярытэтаў. Але факт, што ў той час, як беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка была ўсё больш заўважаная ў дапамозе амерыканскім дзецям, расяянка Марыя Шарапава, якая больш за дзесяць год таму заснавала свой дабрачынны фонд, актыўна працуе на Беларусі. Бацькі Машы пераехалі з Гомля ў расейскі Нягань пасля Чарнобыльскай катастрофы. Там 19 красавіка 1987-га года і нарадзілася будучая сусветнавядомая тэнісістка.

Футбол

У англійскай футбольнай Прэмʼер-Лізе на манчэстэрскім «Etihad Stadium» у прысутнасці больш як 54 тысяч гледачоў, згуляны перанесены матч 26-га туру паміж землякамі з «City» ды «United». Дэрбі было цікавым, але засталося безгаловым.

Бокс

27-мі гадовы брытанскі Алімпійскі чэмпіён Лондану Энтані Джошуа быў на 4.5 кілаграмы цяжэй падчас узважвання перад суботнім матчам за тытул чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе на знакамітай лонданскай арэне «Уэмблі» супраць украінца Уладзіміра Клічко, якому 41.

Фота: Julia Rahn / Imago Sportfotodienst / Pressefoto Baumann / Forum