Агляд спартовых навінаў


Агляд спартовых навінаў 20.04.2017 .

Юнiёрская зборная Беларусі па хакеі з шайбаю зрабіла першы крок, каб упершыню з 2003 года захаваць месца ў элітным дывізіёне чэмпіянату свету і на наступны сезон.

Першы матч з аўтсайдэрам суседняй падгрупы цяперашняга, славацкага першынства для 18-ці годак, нашыя хлопцы выгулялі ў дружыны Латвіі з лікам 2:0. Наступны двубой ужо ў пятніцу, толькі пазней, чым першы, а 18.30 паводле беларускага часу. Тут, нагадаю, барацьба ідзе да дзвюх перамогаў адной з камандаў. Калі спатрэбіцца, вырашальная сустрэча ў тым жа Спішска-Нова-Вес пройдзе 23 красавіка. Таксама ў чацвер вызначаюцца паўфіналісты. Першымі свой чвэрцьфінал выгулялі дзейныя чэмпіёны планеты – фіны, якія вялі ў гульні з Чэхіяй 5:1, але дазволілі суперніку зраўняць вынік і даціснулі канкурэнтаў толькі ў оўвэртайме. Затым мінулагодні фіналіст – Швецыя перагуляла Канаду 7:3, а трэцім паўфіналістам сталі гаспадары-славакі якія былі наймацнейшыя за Расею.

Ліга чэмпіёнаў

Ліга чэмпіёнаў УЕФА высветліла паўфіналістаў з большага непрадказальных. А па факце – сапраўды наймацнейшых на сённяшні дзень за грандаў, сярод якіх у чацвёрцы наймацнейшых застаўся толькі мадрыдскі «Рэал».

Мадрыдцы праўдамі і няпраўдамі, але, усё ж, варта сказаць, дамінуючы над супернікам, вывелі з далейшай барацьбы нямецкую «Баварыю», а яшчэ адзін клуб з Нямеччыны – дортмундская «Барусія» нічога не дала рады зрабіць з натхнёным сёлета лідарствам у нацыянальнай Лізе Францыі – «Манака».

 

Кубак Садружнасці па хакеі на траве

Традыцыйны ўжо Кубак Садружнасці па хакеі на траве сярод мужчынаў, які ў Берасці разгульваюць чатыры дружыны з Беларусі, Украіны і Расеі, часцей зводзіцца не да мэты прэстыжнай перамогі над фаварытам – расейскім «Дынама»(Электрасталь), а чарговай магчымасцю прынцыповага процістаяння наймацнейшых беларускіх дружынаў – мясцовага хакейнага клубу з гораду над Бугам ды менскім «Будаўніком», у якім сёння наймацнейшымі былі гаспадары з мінімальным лікам 1:0.

Як раней, праводзіць чатыры туры – па адным у гасцях у кожнага ўдзельніка – сёлета вырашылі не растрачвацца. І згуляюць у два этапы. Пераможца вызначыцца ў Менскім туры з 5 да сёмага траўня. Дзейны пераможца – »Дынама« (Электарсталь) быў найлепшым у Берасці, апярэдзіўшы гаспадароў у асабістай сустрэчы 6:3. Гэты турнір настаўнікі, у прыватнасці, беларускіх дружынаў, разглядаюць як падрыхтоўкі да чэрвеньскіх еўрапейскіх клубных турніраў.