Агляд спартовых навінаў


Валейбол

Беларуская валейбольнай зборная – узрост дзяўчат не перавышае 18-ці гадоў – прабілася ў паўфінал юніёрскага чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Галандыі. У чацвёртым матчы групавога этапу беларускі правялі вельмі цяжкі двубой супраць Румыніі, які працягваўся больш за дзве гадзіны, а перамаглі з лікам 3:2.

Футбол

Берасцейскае «Дынама» пры падтрыманні амаль дзесяці тысяч заўзятараў на сваім стадыёне прымусіла капітуляваць сам барысаўскі БАТЭ ў першым паўфінальным матчы Кубка краіны па футболе. Канчатковыя лічбы на табло – 2:0, перамога «бела-блакітных».

Хакей

«Вашынгтон» другі сезон запар становіцца ўладальнікам Прэзідэнцкага кубка – трафею, які ўручаюць камандзе, якая набрала найбольш балаў па выніках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. У чарговым туры клуб «Кэпіталз» на сваім лёдзе ўсухую 2:0 перамог «Нью-Ёрк Айлэндэрз», набраў 116 балаў і зрабіўся недасяжны для пераследнікаў.

Фота: bvf.by