Агляд спартовых навінаў


Хакей

Працягваючы сачыць за высвятленнем адносінаў у фінале чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе, дзе гарадзенскі «Нёман» перагульвае дзейнага ўладальніка тытулу – менскае «Юнацтва» 2:0 перад серадовым двубоем ў Горадні – пільнуем і стан справаў у турніры значна больш рэйтынгавым – Кубку Гагарына.

Баскетбол

Лідары рэгулярнага сезону Адзінай Лігі ВТБ – маскоўскі ЦСКА і «Хімкі» – згулялі міжсобку ў Падмаскоўі. Госці атрымалі пераканальную перамогу,92:70, з 18-цю пунктамі французскага абаронцы Нандо дэ Калё.

Футбол

На розных кантынентах працягваюцца кваліфікацыйныя турніры да чэмпіянату свету – 2018 па футболе. Сёння зазірнём на азіяцкі кантынент. Тут каманды адбіраюцца ў Расею з двух групаў па шэсць камандаў. У трэцім раўндзе канчаецца сёмы тур і, перагуляўшы сёння ў Тэгеране каманду Кітаю 1:0, найлепшы паказнік мае Іран – 17 пунктаў. Іранцы ачольваюць групу А.

Фота: ХК «Юнацтва»