Агляд спартовых навінаў


Гандбол

Пры перапоўненым універсальным спартовым комплексе «Вікторыя» Берасцейскі гандбольны клуб даў рады на годны супраціў пераможцы Лігі чэмпіёнаў ЕГФ сезону 2013-2014 – нямецкаму «Фленсбургу» у 1/8-й фіналу сёлетняга галоўнага клубнага турніру нашага кантыненту. Але да перамогі, ці, хаця б нічыёй, не хапіла зусім крыху.

Футбол

Моладзевая зборная Беларусі па футболе новага ўзору пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Людаса Румбуціса правяла ў сталіцы Літвы, Вільні, дзве таварыскія сустрэчы з камандамі аднагодак суседніх балтыйскіх краінаў. Спачатку нашыя хлопцы нанеслі паразу гаспадарам з лікам 2:1, але на наступны дзень былі слабейшыя за Латвію 3:4

Аўтагонкі

На першым этапе чэмпіянату свету – 2017 па аўтагонках у класе машынаў «Формула-1», Гран-пры Аўстраліі, перамог Зэбаст’ян Фэтэль на «Фэрары» – уладальнік тытулу 2013 года ў складзе стайні «Рэд Бул Рэйсінг».

Фота: www.pressball.by