Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Другі раўнд буйнога тэніснага турніру серыі «Мастэрз» у амерыканскім Індыян-Ўэлзе скарыўся Новаку Джокавічу. Серб, другая ракетка свету, у двух сэтах 6:4, 7:6 быў мацнейшы за брытанца Кайла Эдмунда, які ў планетарным рэйтынгу на 46-м радку.

Футбол

Двума матчамі скончыўся 24-ты тур чэмпіянату Нямеччыны па футболе. «Шальке» на сваім полі быў мацнейшы за «Аўгсбург» 3:0, а «Гамбург» нанёс паразу «Барусіі» з Мёнхэнглядбаху 2:1. Лідаруе ў Бундэслізе «Баварыя», якая ў гэтым туры на «Альянц-арэне» 3:0 перамагла «Айнтрахт».

Хакей

Шэраг двубояў змясціў у сабе чарговы тур НХЛ. Адразу два матчы скончыліся з аднолькавымі лічбамі на табло – 4:1. Клуб «Рэйнджэрз» у гасцях быў мацнейшы за «Дэтройт», а «Манрэаль», таксама ў гасцявой сустрэчы, дабіўся вікторыі над «Эдмантанам».

Jayne Kamin-Oncea / USA Today Sports / Forum