Агляд спартовых навінаў 31.01.2016


Хакей

Менскае «Дынама» атрымала ўжо восьмую сухую перамогу ў гэтым рэгулярным сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. Прычым, з лікам 3:0 выгульвалі роўна палову з такіх двубояў і ўсе на выездзе. Чарговы поспех прыпаў акурат на той час, калі «зубры» вычысцілі свой лазарэт і маюць поўны баявы склад. І камандны механізм запрацаваў магутна, зладзіўшы тры безадказныя шайбы ў браму вельмі нязручнага фінскага «Ёкерыта». Нават, пры хвілінах штрафу.

Баскетбол

13-ы матч у рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ сезону 2016-17 стаўся самым малавыніковым для менскіх «Цмокаў». У выязным двубоі з санкт-пецярбургскім «Зенітам» яны набралі толькі 56 пунктаў.

Плаванне

Берасце арганізавала і правяло першы міжнародны турнір 2017 года па плаванні ў 50-метровым басейне абласнога цэнтру алімпійскага рэзерву. І хоць гэтыя спаборніцтвы зʼяўляюцца базавымі для ўваходу ў сезон, ужо на іх асобныя атлеты заваявалі права выступіць на XVII чэмпіянаце свету, які пройдзе з 23 да 30 ліпеня ў вугорскім Будапешце.

Фота: hcdinamo.by