Агляд спартовых навінаў 30.09.2016


Хакей

За акіянам скончыўся Кубак свету па хакеі, пераможцам якога другі раз стала каманда Канады. Пасля вікторыі гульцоў Краіны кляновага лістка ў першым матчы фінальнай серыі з лікам 3:1 над зборнаю Еўропы, у другой сустрэчы чакалася таксама ўпартая барацьба, што ў выніку і атрымалася.

Футбол

У футбольнай Лізе Еўропы былі згуляныя матчы другога туру. «Манчэстэр Юнайтэд» зрэшты зарабіў у гэтым турніры першыя 3 балы, са скрыпам перагуляўшы на «Олд Трэфард» луганскую»Зару» 1:0. Адзначу, што за ўкраінскую каманду ўвесь матч адгуляў абаронца зборнай Беларусі Міхаіл Сівакоў.

Формула-1

Напярэдадні чарговага этапу чэмпіянату свету ў класе аўтаў «Формулы-1» «Гран-пры Малайзіі» адбыліся вольныя заезды. Пілот «Мерседэсу» Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час у другой практыцы. Ён апярэдзіў другога на фінішы, свайго напарніка са стайні Ніка Росбэрга, які першынстваваў у першай сесіі.

Фота Reuters