Агляд спартовых навінаў 30.03.2016


 Тэніс

На цэнтральным корце «Стэйд’юм» у амерыканскім Маямі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка гуляе чвэрцьфінальны двубой турніру элітнай серыі «Прэм’ер Мэндатры» супраць Джаўгэны Конты з Вялікай Брытаніі. Першыя ж паўфіналісткі вызначыліся ў аўторак.

Хакей

Інфармацыя пра тое, што «Салавату Юлаеву» ўдалося зраўняць лік у фінале Усходняй канферэнцыі Кубка Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі, не адпавядала сапраўднасці. Не толькі фактычна, але, зрэшты, і сутнасна.

Гандбол

БНТУ-БелАЗ адваяваў першае месца ў клубу «Гомель» на турнірнай дыстанцыі чэмпіянату Беларусі па гандболе сярод жаночых камандаў. УУ сераду дружына Канстанціна Шараварава з лікам 29:26 нанесла паразу галоўнаму канкурэнту ў барацьбе за золата нацыянальнага першынства.

Алесь Пуціла, «Белсат»