Агляд спартовых навінаў 29.04.2016


Футбол

Пятніца стала стартавым днём пятага туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў найвышэйшай лізе. Першымі скончылі гульнёвы дзень менскае «Дынама» і «Слуцк». На сталічным стадыёне «Трактар» супернікі нагулялі толькі на нічыю 1:1.

Хакей

У Кубку Стэнлі ўсё больш трывала ўступае ў свае правы другі раўнд плэй-оф. Але да гэтага часу паўфіналы стартавалі толькі ва Усходняй канферэнцыі.

Формула-1

У Сочы стартавала праграма чацвёртага этапу чэмпіянату свету па аўтагонках у класе «Формула-1»: Гран-пры Расеі.