Агляд спартовых навінаў


Фрыстайл

Два беларускія фрыстайлісты, Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка, здолелі адабрацца ў фінал чэмпіянату свету па лыжнай акрабатыцы, што праходзіць у іспанскай Сьера-Нэвадзе. Нашыя суайчыннікі пераадолелі кваліфікацыйны бар’ер толькі з другой спробы.

Біятлон

Восьмы этап Кубка свету па біятлоне стартаваў сёння ў фінскім Контыёлахці. У першы дзень спаборніцтваў арганізатары вырашылі правесці адразу дзве гонкі. Першымі на дыстанцыі 10 кіламетраў з дзвюма лініямі агню ў спрынтарскай гонцы за подыум змагалася моцная палова.

Футбол

«Манчэстэр Юнайтэд» здавольваецца толькі нічыёй 1:1 у гасцявой сустрэчы з «Растовам» у першым матчы 1/8 фіналу Лігі Еўропы. Чарговы раз гаспадары змаглі парадаваць сваіх заўзятараў неблагім вынікам з такім тытулаваным клубам. На прэс-канферэнцыі галоўны трэнер «Растова» Іван Данільянц адзначыў аўтара гола Аляксандра Бухарава.

Фота: Paul Hanna / Reuters / Forum