Агляд спартовых навінаў 28.03.2016


Гандбол

Берасцейскі клуб імя Мяшкова моцна згуляў у двубоі ў адказ 1/8-й фіналу Лігі чэмпіёнаў з польскім «Вівэ» у Кельцэ, але зноў саступіў, гэтым разам толькі тры мячы.

А менскі СКА даў пацешыцца заўзятарам з выніковага матчу супраць французскага «Сэн-Рафаэль вар Ондбаль» інтрыгаю і выніковасцю, але таксама, як і ў першым коле, прагуляў супернікам два мячы – 31:33.

Тэніс

Польскай тэнісістцы Магдзе Лінэтэ відавочна не хапіла досведу, каб годна і да канца процістаяць Вікторыі Азаранцы з Беларусі ў трэцім коле буйнога турніру серыі «Прэмʼер». – Магдзе Лінэтэ, відавочна, было не дастаткова досведу (Спаборніцтвы ў прызавым фондам пад $ 7 млн прымае амерыканскі Маямі).

Хакей

У фінальным супрацьстаянні чэмпіянату Чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю паміж сталічным «Юнацтвам» і салігорскім «Шахцёрам» згулялі ўжо два матчы ў Менску. Прычым, нядзельная гульня скончылася толькі ў трэцім оўвэртайме.

Кікбокс

Следам за Дзмітрыем Валентам, Віталем Гурковым ды Кацярынай Вандарʼевай папаўняецца колькасць нашых байцоў, якія імкнуцца рэпрэзентаваць Радзіму на спаборніцтвах у беларускім стылі.