Агляд спартовых навінаў 28.01.2017


Хакей

Менскае «Дынама» правяло сёння чарговы нервовы, але вельмі цікавы, хуткасны матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. «Зубры» прымалі вельмі канкурэнтаздольнага казахстанскага «Барыса» са сталіцы краіны Астаны, які з года свайго першага выступу ў Кантынентальнай хакейнай лізе ў сезоне 2008-га–9-га гадоў сем разоў запар прабіваўся ў плэй-оф і толькі летась упершыню застаўся па-за межамі накаўт-раўнду. Менчукі перамаглі з лікам 2:1.

Гандбол

Неймаверным паводле драматызму стаўся другі паўфінальны двубой на чэмпіянаце свету па гандболе сярод мужчынскіх зборных у Францыі.

Тэніс

Пераможцаю Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў жаночым асабістым турніры сталася амерыканка Сэрына Джаміка Ўільямз. Дзякуючы гэтаму яна вяртаецца на першы радок рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, які афіцыйна ўзначаліць у панядзелак з перавагаю над цяпер сваёй пераследніцаю – немкаю Анжэлік Кербэр – на 665 пунктаў.