Агляд спартовых навінаў 27.04.2016


Футбол

З надыходам паўфінальнай стадыі ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА акурат і распачынаецца самае смачнае. Але з англійскага «Манчэстэр Сіці» ды мадрыдскага «Рэалу» добрыя кулінары пакуль не атрымаліся. Іх процістаянне на Туманным Альбіёне не прынесла шмат задавальнення найбольш гарачым заўязатарам. Нічыя – 0:0.

У сераду ў іспанскай сталіцы чакаецца больш агрэсіўнае процістаянне. У другім паўфінальным матчы сезону Лігі чэмпіёнаў УЕФА сыдуцца мясцовы «Атлетыка» ды «Баварыя» з нямецкага Мюнхену.