Агляд спартовых навінаў 27.01.207


Хакей

Цяжка даваліся два перыяды гульні з адным з аўтсайдэраў чэмпіянату кантынентальнай хакейнай лігі – ханты-мансійскаю «Югрою», але ў заключнай дваццаціхвілінцы «зубры» дамагліся, чаго жадалі.

Біятлон

Дапусціўшы пяць штрафных хвілінаў у стартавай, індывідуальнай гонцы чэмпіянату Еўропы па біятлоне, што прымае польскае мястэчка Душнікі-Здруй, і заняўшы там толькі 29-е месца, Уладзімір Іліеў значна мацней прабег удвая карацейшы спрынт.

Тэніс

Іспанец Рафаэль Надаль стаў другім фіналістам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў мужчынскім адзіночным турніры. Складаны двубой супраць балгарына Грыгора Дымітрава з двума тайбрэйкамі пірэнэец канчаткова схіліў на сваю карысць толькі ў пятай партыі, якую выгуляў з лікам 6:4.

Фота: hcdinamo.by