Агляд спартовых навінаў 26.04.2016


Футбол

У аўторак гуляюць першы паўфінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЕФА. «Манчэстэр Сіці» прыме мадрыдскі «Рэал»

Хакей

За акіянам вызначыўся перадапошні чвэрцьфіналіст Кубка Стэнлі гэтага сезону. «Сэйнт-Луіс Блюз» даціснулі дзейнага ўладальніка трафею «Чыкага Блэкгокс» у сёмым матчы.

Валейбол

У мужчынскім і жаночым чэмпіянатах Беларусі па валейболе засталося згуляць па адным фінальным туры. У трэціх этапах «Фіналу чатырох» лідары прагульвалі сваім галоўным канкурэнтам, але не надта з таго пацярпелі.