Агляд спартовых навінаў


Біятлон

Надзея Скардзіна распачала сёлетні Кубка свету па біятлоне лідарам агульнага заліку, адолеўшы дэбютную за кар’еру перамогу ў асабістай гонцы, а скончыла стартавы этап у шведскім Эстэрсундзе трэцяю.

Няроўны, але, у цэлым, стабільны выступ нарадзінкі Расеі ў Швецыі – 1, 12-е ды 6-е месца захавалі яе ў першай тройцы найлепшых біятланістак планеты. Усе 10 агнявых рубяжоў гэтага этапу нашая найлепшая снайперка мінула без хібаў, але раз запар у нядзелю Скардзіне цяжка беглася. Але пры трапнай стральбе Скардзіна адстала ад пераможцы – немкі Дэніс Хэрман (Denise Herrmann) пры яе двух промахах – на хвіліну і амаль 20 секундаў. У мужчынаў Мартэну Фуркаду з Фрацыі і няма вялікай неабходнасці страляць трапна. Пры ягонай хуткасці. У індывідуальнай гонцы ён быў трэцім з двума хібамі, у спрынце другім з адным промахам і пераслед урачыста выгуляў, памыліўшыся раз пры першай стральбе і апярэдзіўшы пераследніка Славеніі Якаў Фак (Jakov Fak) больш як на 40 секундаў. Другі этап пройдзе ў аўстрыйскім Гохфільцэне ад 8-га да 10 снежня.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб пасля перамогі над славенскім «Цэле» вярнуўся на шостае месца ў турнірнай табліцы падгрупы В і пайшоў на зімовы перапынак са спадзяваннямі, што ўвесну ніжэй не апусціцца.

Галоўная задача – прабіцца ў раўнд плэй-оф – па-ранейшаму актуальная. Пра іншае, пакуль не марыцца. Нават «Пары-сен-Жэрсмэн» у групе В не пазбег паразы, а ў 10-м туры на сваёй пляцоўцы перагулялі абсалютнага аўтсайдара – датскі «Ольбар» толькі з розніцаю тры мячы – 31:28. Па сутнасці з-за найлепшага выкарыстання сяміметровых, якіх Парыж закінуў шэсць з шасці, а скандынавы толькі чатыры з шасці. І яшчэ ў заключным туры гэтага года польскі «Вівэ» (Кельцэ) на радасць нашаму чэмпіёну саступіў у Вугоршчыне 26:31 і адлегласць паміж польскім і беларускім клубам захавалася ў 1 пункт. І 2018-ы БГК распачне ў Лізе чэмпіёнаў хатнім двубоем з «Ольбарам» 11 лютага.