Агляд спартовых навінаў


Хакей

8 сакавіка стартуе другі раўнд Кубка Гагарына. Яго распачнуць дружыны Заходняй Канферэнцыі: ЦСКА прыме яраслаўскі «Лакаматыў» і перад пачаткам гэтай сустрэчы выступіць сын трохразовага алімпійскага чэмпіёна і дзесяціразовага чэмпіёна свету Аляксандра Рагуліна, артыст Расейскага акадэмічнага моладзевага тэатру Аляксандр Рагулін-малодшы, а санкт-пецярбургскі СКА згуляе супраць дынамаўцаў Масквы.

Футбол

27 тур англійскай футбольнай Прэмʼер лігі фінішаваў матчам з удзелам пераканальнага лідара – лонданскага «Чэлсі», які згуляў у сталіцы Англіі, але на стадыёне каманды, якая займала месца акурат у сярэдзіне турнірнае табліцы – «Ўэст Гэм Юнайтэд», які ў шасці папярэдніх двубоях прагуляў толькі аднойчы.

Форварду «Манчэстэр Юнайтэду» Златану Ібрагімавічу ды абаронцу «Борнмуту» Тайроўну Мінгсу Футбольная асацыяцыя Англіі выставіла абвінавачанні ў ґвалтоўных дзеяннях.

Фота: news.vse42.ru