Агляд спартовых навінаў 25.11.2016


Хакей

Чацвёртую вікторыю запар здабывае менскае «Дынама» ў межах гульняў КХЛ. У гасцях «зубры» без праблемаў разабраліся са сваймі аднаклубнікамі з Рыгі, 4:1.

Футбол

У футбольнай Лізе Еўропы згулялі 5-ты тур. «Манчэстэр Юнайтэд» на родным «Олд Трафард» разграміў 4:0 галандскі «Феенорд». Галы манкуніянцы забівалі на любы густ, а іх аўтарамі сталі Руні, Мата, Ібрагімавіч з дапамогаю рыкашэту і Лінгард.

Шахматы

Дзейны чэмпіён планеты Магнус Карлсэн нарэшце запісвае ў свой актыў першую перамогу. На планетарным першынстве за шахматную карону, што праходзіць у Нью-Ёрку, адбылася дзясятая партыя.

Фота: hcdinamo.by