Агляд спартовых навінаў 25.10.2016


Плаванне

Аляксандра Герасіменя сталася ўладальніцаю срэбранай узнагароды на этапе Кубка свету па плаванні, што распачаўся ў Токіа.

Баскетбол

У жаночай баскетбольнай зборнай нашае краіны з’явіцца новы настаўнік. Па выніках атэстацыі ў Міністэрстве спорту гэтую пасаду з першага студзеня наступнага года зойме Наталля Трафімава, у якой, дарэчы, яшчэ пакуль няма трэнерскай ліцэнзіі. Аднак ужо менавіта Трафімава будзе кіраваць камандай на лістападаўскім вызначальным матчы кваліфікацыі «Еўра-2017» супраць бельгіек.

Тэніс

10-ая ракетка свету Томаш Бэрдых не здолеў перакрочыць першага раўнду буйнога тэніснага турніру ў Вене, прызавыя якога складаюць амаль $ 2 млн.

Хакей

Чарговы тур НХЛ змясціў у сябе толькі два матчы, а ў адным з іх справа дайшла да пасляматчавых булітаў. Гаворка пра двубой, у якім «Чыкага» на сваёй пляцоўцы прымаў «Кэлгары».

Фота – Reuters / Dominic Ebenbichler