Аб'ектыў 25.04.2016 Агляд спартовых навінаў 25.05.2016


 Футбол

Ужо другі раз у матчы найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе-2016 правялі шэсць мячоў. Цяпер – сустрэча самых непрымірымых канкурэнтаў апошніх гадоў – барысаўскага БАТЭ і менскага «Дынама». І нічыя ў матчы гэтых супернікаў, таксама рэдкі вынік.

Мюнхенская «Баварыя» і дортмундская «Барусія» ўсцяж перамагаюць. Пасля 31-га туру нямецкай Бундэслігі «Баварыя» па-ранейшаму апярэджвае «жоўта-чорных» на 7 пунктаў ужо за тры гульні да фінішу чэмпіянату ды, такім чынам, можа выгуляць тытул гарантавана і датэрмінова ўжо на гэтым тыдні.

Марафон

31-гадовыя кенійцы Эліўд Кіпчоге і Джэмаайма Сумгонг сталі пераможцамі 36-га штогадовага Лонданскага марафону, у якім сёлета ўзялі ўдзел 38 тысяч чалавек. Наймаладзейшаму бегуну было 11, найстарэйшаму – 88 гадоў.

Глядзі таксама
Каментары