Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

Жаночая каманда сталічных «Цмокаў» гэтымі днямі стартавала ў Балтыйскай лізе і ўдома правяла два двубоі. У нашых суперніцах значыўся літоўскі клуб «Судува», які мы з пераканальным лікам двойчы перагулялі.

Футбол

Самы буйны лік у першых матчах пятага туру футбольнай Лігі чэмпіёнаў быў зафіксаваны на Кіпры, дзе з мясцовага «Апоэлю» паздзекаваўся мадрыдскі «Рэал».

Барысаўскі БАТЭ гуляе ў другім паводле значнасці клубным турніры Старога Свету Лізе Еўропы, матчы якога праходзяць у чацвер. Заўтра на «Барысаў-арэне» мы будзем прымаць сербскі клуб «Црвэна Звэзда», сёння футбалісты правялі трэнінгавы занятак, а галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч падзяліўся з нашым карэспандэнтам сваймі думкамі пра суперніка.

Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» вырашыла адмовіцца ад паслугаў галкіпера Сцяпана Гарачэўскіх, а пагадненне было разарванае на згоду бакоў. Брамнік перабраўся ў стан «зуброў» гэтым летам, аднак прагуляў канкурэнцыю Юнасу Энрату і Міхаілу Карнавухаву і не правёў у КХЛ нават ніводнага матчу. Таксама сёння «Дынама» змясціла ў спіс адказаў свайго форварда Аляксандра Кулакова. Тым часам нападнік Аляксандр Когалеў вярнуўся ў стан «зуброў», заключыўшы кантракт з клубам да канца сезону.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат»