Агляд спартовых навінаў


Лёгкая атлетыка

На чэмпіянатах Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях рэкорд зборных Беларусі па колькасці заваяваных узнагародаў – 4. Столькі нашыя спартоўцы давалі рады ўзяць у 2007 у англійскім Бірмінгаме і ў 2013-м у шведскім Гётэбаргу.

Хакей

Сёння ў Менску адбылася прэс-каферэнцыя кіраўніцтва хакейнага клубу «Дынама»(Менск), галоўнага трэнера дружыны Крэйга Ўудкрафта ды капітана каманды Аляксандра Паўловіча, дзе апошнія прызналі выступ «зуброў» у плэй-оф незадавальняльным.

Футбол

23-ці тур нямецкай футбольнай Бундэслігі яшчэ больш аддаліў лідара – мюнхенскую «Баварыю» ад пераследніка – клубу «Ляйпцыг», які бліжэй да заканчэння сезону пачынае пакрысе здаваць і ўжо амаль не разглядаецца як прэтэндэнт на чэмпіёнства.

Фота: Novak Djurovic / Reuters / Forum