Агляд спартовых навінаў 24.12.2016

Футбол

Дабрачынны калядны матч, у якім згулялі каманды на чале з зоркамі сусветанага футболу – Нэймрам і Рабіньё, адбыўся ў Сан-Паўлу. Ён быў прысвечаны памяці загінулых у авіякатастрофе гульцам бразільскай каманды «Шапэкоэнсэ». Гульня праходзіла з элементамі шоу, засталіся задаволеныя і гледачы, і самі футбалісты, а двубой скончыўся з лікам 6:5 на карысць дружыны Нэймара.

Хакей

У НХЛ адбыўся шэраг матчаў гульнявога дня. Больш за ўсіх шайбаў – 11 – закінулі ў сустрэчы паміж «Рэйнджэрз» і «Мінесоўтай», тут, 7:4, перамога клубу з Нью-Ёрку. Выдатная гульня і 36 сэйваў брамніка Сяргея Баброўскага прынеслі ягонаму «Каламбусу» чарговую вікторыю, гэтым разам над «Манрэалем» 2:1. Яна сталася 12-ай запар і рэкорднаю ў клубнай гісторыі: «Blue Jackets» застаецца з баламі ў 14-ай сустрэчы запар.

Баскетбол

Таксама за акіянам працягвае набіраць абароты і чэмпіянат НБА. «Таронта» на выездзе нанёс паразу «Юце» 104:98. Гэта перамога стала для канадцаў шостай запар у гасцявых двубоях, і тое новае дасягненне каманды. У супрацьстаянні паміж «Бостанам Сэлтыкс» і «Аклагомай-Сіці» ў канцоўцы вікторыю вырвала «Тандэр» 117:112.