Агляд спартовых навінаў 24.03.2016


У чацвер Спартовы арбітражны суд (CAS) у швейцарскай Лазане абвесціў вынікі апеляцыі шасці расейцаў, якія былі не згодныя з абвінавачаннямі ва ўжыванні допінгу. І адмовіў спартоўцам у падтрыманні ва ўсіх шасці выпадках. Такім чынам, у прыватнасці, пазбавіўшы залатога медаля Гульняў у Лондане Сяргея Кірдзяпкіна, які стаў чэмпіёнам на марафонскай дыстанцыі ў спартовай хадзьбе 50 кіламетраў. Адпаведна, «золата» пераходзіць да аўстралійскага хадака Джэрэда Тэлента.

Не стала легендарнага Ёгана Крэйфа. Знакаміты «лятучы галандзец» пайшоў з жыцця, як паведамляецца, у атачэнні сямʼі сёння ў Барселоне пасля няўдалага лячэння анкалагічнай хваробы лёгкіх.

Пасля чатырох запар паразаў «Айлэндэрз» атрымалі нарэшце перамогу ў рэгулярным сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі.