Агляд спартовых навінаў


Хакей

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі з шайбаю, рыхтуючыся да 42-га элітнага чэмпіянату свету ў Бафалаў, упершыню загуляла на міжнародным турніры ў Латвіі, які сёлета нарэшце сабраў абяцаныя чатыры нацыі.

Допінг

Кіраўніца расейскай федэрацыі лыжных гонак Алена Вяльбе пасля таго, як стала вядома аб ануляванні вынікаў расейскіх лыжнікаў Аляксея Петухова, Максіма Вылегжаніна, Яўгеніі Шапавалавай ды Юліі Івановай заявіла, што на рашэнне МАК будзе пададзеная апеляцыя.

Футбол

Нападнік зборнай Аргентыны ды футбольнага клубу «Барсэлона» Льёнэль Мэсі з’ездзіў у Маскву, каб узяць удзел у прэзентацыі афіцыйнага мяча чэмпіянату свету – 2018. Мяч атрымаў назваў «Тэлстар васямнаццаць», вытворца – кампанія «Адыдас». У цырымоніі таксама ўдзельнічалі трэнер мадрыдскага «Рэалу» Зінэдын Зідан, былы паўабаронца зборнай Іспаніі Шабі Алёнса ды футбольны фрыстайлер Арно Гарнье.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: by.tribuna.com