Агляд спартовых навінаў


Гандбол

За жарсцямі Лігі чэмпіёнаў Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі на другі план адышоў яшчэ адзін міжнародны турнір, які, быццам бы, падаваў вялікія надзеі з мэтаю, нават, пашырэння. Але надышоў такі час, калі ад выступу ў Лізе паўднёва-ўсходняй гандбольнай Асацыяцыі з-за вялікай загружанасці пачалі адмаўляцца. Гэта зрабіў пасля трох запар паспяховых сезонаў вугорскі «Вэспрэм» і зараз усю ўвагу сканцэнтраваў на Лізе чэмпіёнаў «ЕГФ», дзе без адзінай паразы лідаруе ў групе В.

Хакей

У чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі дачакаліся новага матчу з удзелам лідараў гэтага сезону. «Нью-Джэрзі Дэвілз» далі рады ў хатнім двубоі адолець «Сэйнт-Луіс Блюз», якія рухаліся па сезоне больш дынамічна, і ўпусцілі магчымасць вярнуцца на другое месца ва Усходняй канферэнцыі.

Допінг

У сераду, 8 лістапада, Расея заявіла аб афіцыйным абвяржэнні даследаванняў Родчанкава-Рычардса з іхным абвінавачваннем гаспадароў Белай Алімпіяды-2014 у Сочы ў нібыта спансаванні дзяржаваю ўтойвання допінг-спробаў расейскіх спартоўцаў.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Scanpix Denmark / Reuters / Forum