Аб'ектыў 07.11.2017 Агляд спартовых навінаў


Валейбол

Паводле валейбалістак каманды «Мянчанка», сёння ім выпала гуляць ледзь не з наймацнейшай камандаю свету ў трэцім туры Лігі чэмпіёнаў Еўрапейскай канфедэрацыі валейболу – турэцкім клубам «ВакыфБанк». І сапраўды, калі на іхным блоку дзяўчаты за два метры ростам, а вакол іх шчыруе 22-гадовая нападніца зборнай Кітаю, алімпійская чэмпіёнка 2016-га года «MVP» мінулага турніру Лігі чэмпіёнаў Чжу Т’ін, то тут толькі паспявай лавіць пільнасць і адбівацца.

Шахматы

На востраве Крыт у Грэцыі скончыўся камандавы чэмпіянат Еўропы па шахматах. У Адкрытым турніры перамогу святкавалі шахматысты Азербайджану, якія на мінулым такім турніры былі сёмымі і ў складзе якіх Шэхрыяр Мэмэдʼяраў, Тэймур Рэджэбаў, Аркадзій Найдыч, Рауфмэм Эдаў пасля нічыёй з дружынаю Украіны абышлі ў дадатковых паказніках цяпер экс-чэмпіёна кантыненту Расею з Аляксандрам Грышчуком на чале.

Футбол

Зорка сусветнага футболу – аргентынец Д’его Армандо Марадона – сустрэўся з прэзідэнтам Венесуэлы Нікалясам Мадура на дзяржаўным тэлебачанні, дзе легенда паведаміў пра планы весці ўласную тэлепраграму падчас чэмпіянату свету – 2018 на тэлебачанні Венесуэлы.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: vk.com/vc.minsk

Глядзі таксама
Каментары