Агляд спартовых навінаў 23.01.2017


Тэніс

Наймацнейшыя на гэты час спартоўцы дакрочылі да чвэрцьфінальнай стадыі «Аўстраліян оўпэн». У мужчынскім адзіночным разрадзе апошнімі ў гэты раўнд прабіліся – Грыгор Дымітраў, Давід Гафэн, Мілаш Раоныч, Стэн Ваўрынка і Жо-Вільфрыд Цонга.

Футбол

Мюнхенская «Баварыя» працягвае штампаваць перамогі ў нямецкай Бундэслізе. У 17-м туры дружыне Карла Анчэлоцці ў гасцявой сустрэчы з «Фрайбургам» адразу ж давялося дэманстраваць характар і прыгожа ратавацца ў няпростым становішчы.

Хакей

Супрацьстаянне паміж «Атавай» і «Каламбусам» сталася самым выніковым матчам у чарговым туры Нацыянальнай хакейнай лігі. Для выяўлення пераможцы не хапіла 60 хвілінаў гульнявога часу.

Допінг

Адразу дзвюх прадстаўніц беларускага роварнага спорту дыскваліфікавалі за ўжыванне допінгу. У арганізме Ганны Лапцёнак і Марыны Шмаенковай знайшлі забароненае рэчыва эрытрапаетын. Тэрмін пакарання складзе чатыры гады. Таксама анулююцца ўсе вынікі раварыстак у канцы мінулага года. На чэмпіянаце Еўропы – 2016 Шмаенкова была восьмай у гонцы на выбыванне і дзявятай у скрэтчы.

Фота: Reuters / Forum