Агляд спартовых навінаў


Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» толькі ў серыі пасляматчавых булітаў 5:4 здолела адсвяткаваць вікторыю над маскоўскім «Спартаком» на лёдзе «Менск-Арэны» ў межах гульняў КХЛ.

Футбол

Матчы чацвёртага туру групавога этапу былі згуляныя ў чатырох квартэтах футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Дзве штангі, два пенальці, і 2:0 на табло на карысць «Манчэстэр Юнайтэд» – менавіта гэта адбылося на «Олд Трэфард» падчас матчу супраць «Бэнфікі».

Тэніс

На закрытых гардаўскіх кортах Парыжу працягваецца буйны турнір Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Шостая ракетка свету Домінік Тым з перамогі стартаваў на гэтых спаборніцтвах.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: hcdinamo.by