Агляд спартовых навінаў


Тэніс

У французскай сталіцы распачаўся буйны тэнісны турнір «Ролекс Парыж Мастэрз», арганізатары якога выдаткавалі сёлета на прызавы фонд $ 4,273 млн.

Хакей

Багатым на закінутыя шайбы выявіўся чарговы тур у Нацыянальнай хакейнай лізе, цікава, што ў адным з матчаў даволі часта фігуруе лічба 13. Найбольш узяццяў брамы, а іх было 13, зафіксавалі ў сустрэчы, у якім 13-ая каманда на Усходзе, «Флорыда», прымала лідара гэтай канферэнцыі – «Тампа Бэй».

Алімпіяда

Роўна за 100 дзён да старту Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхангу арганізатары галоўнага спартовага форуму чатырохгоддзя сёння ў Афінах падчас урачыстай цырымоніі атрымалі алімпійскі агонь, а адбылося гэта на стадыёне «Панатынаікос».

Футбол

Самы прэстыжны клубны турнір Старога Свету – Ліга чэмпіёнаў УЕФА – вяртаецца на футбольныя палі Еўропы. Сёння ўвечары ў межах чацвёртага туру чакаецца шэраг цікавых матчаў. На легендарным стадыёне «Олд Трэфард» лідар групы А «Манчэстэр Юнайтэд», які пасля трох двубояў мае 9 балаў, будзе прымаць «Бэнфіку».

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Aly Song / Ruters / Forum