Агляд спартовых навінаў 22.03.2016


Міні-футбол

Максімальна падабраўшыся да пападання на калумбійскі Чэмпіянат свету 2016, зборная Беларусі, сеяўшыся з другой карзіны, няўдала трапіла на Расею ў матчах раўнду плэй-оф.

Футбол

Лідары чэмпіянату Нямеччыны па футболе працягваюць завочную спрэчку за тытул, ідучы ў адным тэмпе, асабліва не набліжаючыся і не аддаляючыся адно ад адной у турнірнай табліцы.

Зборная Аргентыны пакуль не трапляе на расейскі Чэмпіянат свету па футболе 2018 года. Пасля няўдалай першай часткі адбору на Кубак планеты, паўднёваамерыканцы займаюць зараз шостае месца ў сваім кантынентальным адборы. А ў Расею паедуць чатыры найлепшыя дружыны дакладна, плюс пятая – калі даможацца поспеху ў плэй-оф.

Хакей

У Кубку Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі сёння распачалася фінальная серыя ў Заходняй канферэнцыі. Цікава, што пара ўдзельнікаў абсалютна тая ж, якая была тут і ў 2015. Больш за тое, і на шляху да вырашальнай бітвы санкт-пецярбургскі СКА адолеў тое ж «Дынама».