Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

Навіны спорту ў выданні, вечар добры. Чарговы матч у адзінай Лізе ВТБ нарэшце дадаў станоўчых эмоцыяй беларускім аматарам баскетболу, а дакладней – заўзятарам менскага клубу «Цмокі». Калектыў Аляксандра Круціква на сваім паркеце ўпершыню ў сёлетнім сезоне здабыў доўгачаканую перамогу ў гэтым банкаўскім турніры ды нанёс паразу «Астане» 75:66.

Гандбол

У горадзе над Бугам сёння адбылося беларускае гандбольнае дэрбі, якое заўжды прыкоўвае шмат увагі як адмыслоўцаў, гэтак і шараговых заўзятараў. У Берасце мясцовы БГК імя Мяшкова меўся праэкзаменаваць менскі СКА, аднак даволі нечакана сам апынуўся ў ролі падыспытнага, а ў выніку яшчэ і саступіў з буйным лікам 23:33.

Футбол

Яшчэ тры матчы 26-га туру чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе адбыліся сёння на палях дзяржавы. Нечаканым стаўся вынік сустрэчы ў нашай сталіцы, дзе мясцовае «Дынама» распісала нулявую нічыю са «Славіяй» і вельмі ўскладніла сабе становішча ў барацьбе за золата. «Слуцк» таксама нечакана саступіў «Іслачы» 1:3, а «Шахцёр» перамог «Віцебск» 2:1. У турнірнай табліцы лідары, гарнякі адарваліся ад менскага «Дынама» на тры балы.