Агляд спартовых навінаў


Футзал

Нетыповы для беларускага спартовага характару ў камандным супрацьстаянні атрымаўся першы матч Кубка УЕФА ў чэмпіёна краіны па міні-футболе паміж нашаю «Сталіцаю» і маскоўскім «Дынама». Менш як за шэсць хвілінаў да канца сустрэчы супраць амалоджанага складу мініфутбольнага клубу са сталіцы Расеі гаспадары спаборніцтваў, што прымае спартовы комплекс «Уручча», прапусцілі трэці мяч і саступалі 1:3. Але якім чынам пасля гэтага здолелі паспець вызначыцца чатыры разы запар і выгуляць сустрэчу – здаецца, самыя не адразу ўцямілі.

Хакей

Хакейнае менскае «Дынама» ці то стамілася ад удалага выезду ў Маскву на адзін матч, ці то ўлюбілася ў сябе пасля трох пераможных матчаў запар, але ў стартавай гульні новай хатняй серыі супраць моцнага ўфімскага «Салавата Юлаева» зноў паслабіла канцэнтрацыю, збілася на памылкі ў індывідуальных і, адпаведна, камандных дзеяннях і, прапусціўшы ад гасцей тры ў першым перыядзе, узнавіцца ў той вечар ужо не былі здольныя.


«Таронта Мэйпл Ліфс» не пайшоў за «Сэйнт-Луіс Блюзам» і прыпыніўся на трохматчавай пераможнай серыі ў гэтым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: fc-stalitsa.by