Агляд спартовых навінаў


Хакей

Без траўмаваных Джэка Скілі, Джастына Фантэйна ды абаронцы Яўген Лісаўца менскаму «Дынама» другі раз у 10-ым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі ўдалося атрымаць дзве перамогі запар, пакуль выключна хатнія.

Тэніс

Сорана Кырстэа шакавала тэнісны свет перамогаю ў двух сэтах над чацвёртаю ракеткай планеты – чэшкай Каралінаю Плішкавай – у трэцім крузе турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі ў сталіцы Кітаю – Пекіне.

Футбол

72-х гадовы футбольны адмысловец Ёзэф Гайнкес, больш вядомы як Юп Гайнкес, гатовы на сябе ўзяць адказнасць за мюнхенскую «Баварыю», што цярпіць крызіс, нават пасля афіцыйнага сыходу на пенсію чатыры гады таму.

Баскетбол

Менскія «Цмокі» адкрылі свой новы сезон у Адзінай лізе ВТБ двубоем з віцэ-чэмпіёнам, «Хімкамі», на іх падмаскоўнай арэне.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by