Аб'ектыў 20.04.2016 Агляд спартовых навінаў 20.04.2016


 Футбол

На сераду прызначаныя першыя матчы 1/2 фіналу Кубка Беларусі па футболе. Стартавая сустрэча да нашага галоўнага выдання скончылася. Наваполацкі «Нафтан» на сваім полі, двойчы даганяючы суперніка, завяршыў унічыю двубой супраць барысаўскага БАТЭ, 2:2. У наступным процістаянні дня жодзінскія тарпедаўцы ў другім тайме гуляюць таксама ўнічыю з клубам «Менск» 1:1.

Тым часам у Францыі сабраліся 18 брыгадаў арбітраў (у кожнай – шэсць чалавек), абраныя для абслугоўвання 51 матчу футбольнага «Еўра-2016».

Хакей

Магнітагорскі «Металург» другі раз выгуляў Кубак Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі і пяты раз узяў тытул чэмпіёна Расеі. Крок наперад зрабіў і маскоўскі ЦСКА – напарнік магнітагорцаў у сёлетнім фінале сезону КХЛ упершыню выйшаў у фінал, але да дэбютнай агульнай перамогі пакуль не дабраўся.

На юнацкім чэмпіянаце свету для 18-гадовых хакеістаў, што доўжыцца ў Злучаных Штатах Амерыкі, закончыліся групавыя турніры і вызначыліся пары чвэрцьфіналістаў.

Глядзі таксама
Каментары