Агляд спартовых навінаў 20.01.2017


Біятлон

Другі дзень спаборніцтваў на шостым этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антгольцы працягнуўся мужчынскаю індывідуальнаю гонкаю на 20 кіламетраў з чатырма лініямі агню. Гэта адзіны са ўсіх стартаў, калі промах караецца толькі дадатковай хвілінаю, а таму стральба тут мае вялікае значэнне.

Хакей

Сталічнае «Дынама» нечакана аступілася ў гульні з аўтсайдарам Заходняй канферэнцыі КХЛ. На «Менск-Арэне» «зубры» сустракаліся са сваймі аднаклубнікамі з Рыгі і саступілі 1:3.

Тэніс

Роджэр Фэдэрэр – Томаш Бэрдых, менавіта такая афіша аднаго з матчаў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. На кортах Мельбурну швейцарац у другім коле перамог амерыканца Ноўа Рубіна, а чэх не пакінуў шанцаў яшчэ аднаму прадстаўніку ЗША Раяну Гэрысану.

Гандбол

Мужчынская гандбольная зборная распачала апошні матч групавога этапу на чэмпіянаце свету ў Францыі. Ці выйдзем у стадыю плэй-оф, залежыць толькі ад нас. Сёння ўжо нам дапамагла Саудаўская Аравія, якая перагуляла Чылі 26:25, а гэта значыць, што дружыне Шаўцова, каб працягнуць барацьбу на сусветным першынстве і выйсці ў накаўт-раўнд, дастаткова з любым лікам унічыю згуляць з камандай Вугоршчыны.

Фота: Reutes / Forum