Аб'ектыў 30.09.2017 Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

Менскія «Цмокі» працягваюць барацьбу за групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. У першым матчы трэцяга раўнду кваліфікацыі каманда Круцікава на сваім паркеце згуляла ўнічыю 68:68 з французскім «Нантэрам».

Пачатак сустрэчы ў гаспадароў не заладзіўся, а першую чвэрць мы саступілі з уражАльным лікам 15:24. Малы перапынак пайшоў нашым гульцам на карысць, у другой дзесяціхвілінцы мы больш актыўна дзеялі ў завяршальнай стадыі атак, і ўжо на вялікі антракт каманды пайшлі пры ліку 40:37 на нашую карысць. Затым трэцюю чвэрць мы саступілі 15:17, а бліжэй фінальнае сірэны здолелі перахапіць ініцыятыву, некалькі разоў маглі выйсці наперад, але ў выніку нічыю – 68:68. У складзе «цмокаў» самым выніковым стаўся Крыс Чэраповіц, на рахунку якога – 18 балаў. Матч у адказ адбудзецца на пляцоўцы французаў ужо ў панядзелак.

Гандбол

Трэці тур гандбольнай Лігі чэмпіёнаў не задаўся нашаму БГК імя Мяшкова, аднак і ў суперніках значыўся не абы-хто, а адзін з вядучых клубаў Старога Свету – вугорскі «Вэспрэм». У выніку Бябешка і кампанія на сваёй пляцоўцы зазналі паразу 26:29.

Супернікі – вельмі знаёмыя адзін аднаму, аднак яны яшчэ міжсобку ніколі не перасякаліся менавіта ў гэтым турніры. Дагэтуль БГК і «Вэспрэм» сустракаліся ў межах СЭГА-лігі, аднак ні ў водным матчы мяшкоўцы перамагчы гэтак і не здолелі. Таксама не змаглі яны і сёння зламаць гэтай непрыемнай для сябе традыцыі ды прагулялі ў юбілейным, дзясятым двубоі з вугорцамі. Найбольш мячоў – 7 – у нас закінуў левы паўсярэдні Пэтар Джорджыч. У турнірнай табліцы групы Б лідаруюць вугорцы, у якіх стала 6 балаў, БГК пакуль на шостым месцы з васьмі камандаў. Наступны свой двубой у Лізе чэмпіёнаў мы правядзём 8-га кастрычніка на выездзе супраць дацкага «Ольбару».

Футбол

Футбольны чэмпіянат краіны ў эліце працягнуўся сёння трыма матчамі. Н(я) сталася лёгкаю прагулянкаю паездка ў сталіцу для гарадзенскага «Нёмну». «Крумкачы» ім далІ бой на сваім полі, а выніковы лік на табло – нічыя 2:2. Таксама мірам, але ўжо 1:1, разышліся ў Магілёве мясцовы «Дняпро» і футбольны клуб «Менск». У Наваполацку «Гомель» разграміў «Нафтан» 3:0, а гэты матч пабіў чарговы антырэкорд наведвальнасці нашага першынствА – на сустрэчы прысутнічалі ўсяго 150 гледачоў.

Глядзі таксама
Каментары