Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

Менскія «Цмокі», як і летась, паспяхова мінулі стартавы раўнд цяпер другога разыграння баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў. Супернік – косаўскі клуб «Сігал» не аказаў вялікага супраціву, асабліва ў Менску і пасля прыштынскіх «плюс 7» «Цмокі» у беларускай сталіцы выгулялі з удвая большай розніцаю і ў паўтара разы больш закінуўшы.

Футбол

Каралеўская бельгійская футбольная асацыяцыя выказала заклапочанасць тым, што Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцыяў ФІФА на гэтым этапе яшчэ не забяспечыла гэтак званай кіберабароны ўдзельнікаў чэмпіянату свету – 2018 у Расеі.


Вызначаныя кандыдаты на штогадовую прэмію найлепшых футбалістаў трэнераў пад эгідаю ФІФА.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: bc-tsmoki.by