Аб'ектыў 20.09.2017 Агляд спартовых навінаў


Хакей

Кубак Беларусі па хакеі з шайбаю, які ўжо чатыры сезоны носіць назву знанага беларускага гульца Руслана Салея выруліў на стадыю плэй-оф, калі па два пераможцы папярэдніх групаў сышліся ў паўфінале. Уладальнік першага Кубка Салея ў 2013-м – менскае «Юнацтва» гэты паўфінальны раўнд пакуль прагульвае, саступіўшы ў першым хатнім матчы гарадзенскаму «Нёмну» 4:6.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб не без цяжкасцяў здолеў атрымаць другую перамогу ў Паўднёва-ўсходняй лізе. Дэбютны хатні матч супраць дэбютанта турніру – сербскага «Дынама» – доўга не мог схіліцца на бок гаспадароў.

Футбол

Калумбійскі паўабаронца Хамэс Радрыгес адзначыў свой дэбютны выхад у асноўным складзе за мюнхенскую «Баварыю» падчас афіцыйнага матчу голам і выніковаю перадачаю. Рэкардмайстар нанёс паразу ў пятым туры Бундэслігі «Шальке-нуль-4» у Гельзэнкірхэне 3:0.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: суполка ХК «Юнацтва» Вконтакте

Глядзі таксама
Каментары