Агляд спартовых навінаў


Хакей

Другое дыханне часта вельмі спрыяе ў спорце, але, трэба прызнаць, у менскага хакейнага «Дынама» яно яшчэ не адкрылася. Супернік па чвэрцьфінале Кубка Гагарына – «Лакаматыў» – усцяж больш жвавы. Што казаць, калі нават напрыканцы чацвёртай гульні яраслаўцы нават у меншасці прэсінгавалі «зуброў» перад іх брамаю, а гаспадары толькі адчайна адбіваліся. І ў выніку захавалі пераможны вынік 4:2.

Баскетбол

Менскім «Цмокам» пакуль не ўдаецца ачуняць у складаным, насычаным сезоне. У чарговым матчы Адзінай лігі ВТБ прагулялі супернікам з рыжскага ВЭФу ў беларускай сталіцы 69:72. Камандзе, якая летась фінішавала толькі на адну пазіцыю вышэй за менчукоў, заняўшы 11-е месца. А сёлета даволі пераканальна трымаецца ў зоне плэй-оф.

Футбол

Англійскі «Лэстэр Сіці» згуляў першы матч без свайго трыумфатара мінулага сезону – галоўнага трэнера Кляўдыё Раньеры. Атрымалася. «Гараджане» перагулялі на сваім полі «Ліверпул» з лікам 3:1.

Фота: hcdinamo.by