Агляд спартовых навінаў 19.11.2016


Футбол

29-ты тур Чэмпіянату краіны па футболе праліў свет на ўладальнікаў другога і трэцяга месца турнірнай табліцы. Салігорскі «Шахцёр» дома разграміў «Славію» 5:1 і заваяваў срэбныя медалі. Уладальнікамі бронзы сталі менскія «дынамаўцы», якія з мінімальнымі 1:0 перамаглі «Іслач». Адзначу таксама другую запар паразу БАТЭ, цяпер у гасцях ад «Віцебску» 1:2.

Хакей

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ клуб «Адмірал» з Уладзівастоку, які ўзначальвае беларускі адмысловец Аляксандр Андрыеўскі, на сваім лёдзе прымаў омскі «Авангард». Гаспадары ў няпростым матчы саступілі 1:2, а для прыезджае каманды гэтая вікторыя сталася шостаю запар, і «амічы» у турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі займаюць другі радок.

Тэніс

У групе Джона Макінроў былі згуляныя апошнія матчы групавога этапу тэніснага выніковага турніру года. Харват Марын Чылыч, сёмая ракетка свету – 3:6, 6:2, 6: 3 – перамог японца Кэя Нісікоры, які ў рэйтынгу на пятым радку. Яшчэ ў адной сустрэчы Эндзі Мары быў мацнейшы за Стэна Ваўрынку 6:4, 6:2. Паўфінальныя пары турніру наступныя: Джокавіч–Нісікоры ды Мары–Раўныч.