Агляд спартовых навінаў 19.09.2016


Паралімпіяда

15-я Паралімпійскія гульні адсалютавалі гісторыі афіцыйным карнавальным закрыццём з ноткаю суму. Падчас цырымоніі згадалі іранца Багмана Гальбарнэжада, які пайшоў з жыцця перад самым заканчэннем спаборніцтваў у Рыа-дэ-Жанэйра. Атлет трапіў у завал на небяспечным спуску падчас шасэйнай гонкі ў Рыа і быў шпіталізаваны з траўмаю галавы. Але ў лякарні выратаваць жыццё спартоўцу не ўдалося. Гальбарнэжад пайшоў з жыцця ва ўзросце 48-мі гадоў.

Табліцу якасці медалёў амаль усю Паралімпіяду ачольваў Кітай, які закончыў спаборніцтвы са 107-мю залатымі ды 239-цю ў агульным заліку. Другая – Вялікая Брытанія, трэцяя – Украіна. У Беларусі – 8 залатых, 2 бронзавыя ўзнагароды і агульнае 19-е месца.

Паралімпіяда: Ігар Бокі

Пяціразовы паралімпійскі чэмпіён Лондану-2012 у 18 гадоў, шасціразовы пераможца Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў 22 гады. Фенаменальны Ігар Бокі, як плануецца, у чацвер ўвечары вернецца ў Беларусь сапраўдным героем.

Тэніс

Зборная Беларусі па тэнісе атрымала валявую перамогу над камандаю Даніі ў матчы за выхад у першую групу Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэйвіса з лікам 4:1. І ў лютым наступнага года распачне шлях да раўнду плэй-оф Сусветнай групы.

Фота – i-r-p.ru