Аб'ектыў 19.04.2016 Агляд спартовых навінаў 19.04.2016


Хакей

Аўторак стаў апошнім днём восьмага сезону Кантынентальнай хакейнай лігі. 19 красавіка – вырашальны матч фінальнай серыі Кубка Гагарына-2016, у якім чэмпіён турніру двухгадовай даўніны – магнітагорскі «Металург» – сустракаецца з фіналістам-дэбютантам, пераможцам двух апошніх рэгулярных сезонаў – маскоўскім ЦСКА ў сталіцы Расеі. Пры агульным ліку 3:3, у сёмым матчы вядуць магнітагорцы 2:1.

Футбол

Робэрт Левандоўскі замацаваўся ў спісе найлепшых бамбардзіраў нямецкай футбольнай Бундэслігі. Мюнхенскі паляк, правёўшы два мячы і дапамогшы сваёй «Баварыі» выгуляць у «Шальке-04» у 30-м туры з лікам 3:0, цяпер мае на сваім рахунку 27 галоў, што на чатыры больш, чым у найбліжэйшага канкурэнта – П’ер Абамэянга з дортмундскай «Барусіі».

Валейбол

Беларускую федэрацыю валейболу працягваюць адольваць спрэчкі-рознагалоссі. Пасля скандалу ў мужчынскай зборнай Беларусі шэраг гульцоў адмовіліся выступаць на мінулагоднім чэмпіянаце Еўропы, здарылася адстаўка трэнерскага штабу і ў жаночай нацыянальнай камандзе краіны.

Глядзі таксама
Каментары