Агляд спартовых навінаў 19.01.2016


Біятлон

Жаночай індывідуальнаю гонкаю распачаўся сёння шосты этап Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антгольцы. У стартавым пратаколе значыліся і 5 прозвішчаў беларускіх лыжніц са стрэльбаю.

Гандбол

Мужчынская зборная Беларусі ў сваім перадапошні матчы групавога этапу на чэмпіянаце свету па гандболе, сустракалася з больш моцнаю камандаю Нямеччыны. Паказаўшы добрую гульню, дружына Шаўцова, аднак, зазнала паразу 25:31. Як зазначыў сам настаўнік, першую палову нашыя гандбалісты правялі ідэальна.

Тэніс

Максім Мірны і Трыт Х’юі з перамогі стартавалі ў парным разрадзе тэніснага турніру «Аўстрэліян оўпэн». Беларуска-філіпінскі тандэм у першым коле быў мацнейшы за Леандэра Паэса (Індыя) / Андрэ Са (Бразілія) 4:6, 7:6, 6:4. А вось у адзіночных разрадах гульнявы дзень адзначыўся новымі сенсацыямі. Другая ракетка свету Новак Джокавіч у другім раўндзе нечакана саступіў – 6:7, 7:5, 6:2, Дзянісу Істоміну з Узбекістану.