Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Стартавы матч раўнду плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэйвіса паміж зборнымі Швейцарыі ды Беларусі на гардавым корце крытай пляцоўкі «Swiss Tennis Arena» у горадзе Біль правялі першы нумар нашых супернікаў, нарадзінец Фінляндыі Хенры Лааксанэн і другая ракетка зборнай Беларусі ў гэтым турніры Яраслаў Шыла.

Футбол

Паводле сербскага парталу blicsport.rs, шмат хто спісаў каманду з Барысава, як канкурэнта ў Лізе Еўропы УЕФА, але беларуская каманда апынулася моцным арэшкам. І канкрэтна. Гэта выдатная каманда, гульцы якой ледзь не зачыненымі вачыма трапна гуляюць у пас. БАТЭ сапраўды згуляў знатна ў Бялградзе, хутка, дасціпна і, каб яшчэ гульцы былі здольныя якасна ставіць нагу пад мяч пры ўдарах, несумненна, прывезлі б з Балканаў перамогу

Хакей

Менскае «Дынама» правяло ў пятніцу трэці матч другой хатняй серыі чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Henk Koster / daviscup.com,