Агляд спартовых навінаў


Хакей

Атрымаўшы другую хатнюю і трэцюю ў гэтым сезоне кантынентальнай хакейнай лігі перамогу, менскае «Дынама» раптам скокнула ў зону плэй-оф, апярэдзіўшы паводле менш адчувальнага мінусу ў розніцы закінутых і прапушчаных шайбаў «Віцязь» і «Северсталь». «Зубрам» удалася другая запар сухая гульня, якую скончылі з лікам 2:0 – пала ніц яшчэ адна дружына, якая слаба распачала сезон – тальяцінская «Лада».

Футбол

Ліга чэмпіёнаў УЕФА пасля даволі працяглага спаду выніковасці, калі доўга трымаецца рэкорд першага тура ў 62 праведзеныя мячы, зноў можа пахваліцца ўзростам актыўнасці галеадораў. Сёлета напачатку групавога этапу праведзена 54 голы – гэты другі паказнік у XXI стагоддзі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by