Агляд спартовых навінаў


Хакей

На чэмпіянаце Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе сёння стартаваў чэмпіён – гарадзенскі «Нёман». Праўда, гуляючы ў Віцебску, дзе праблемаў не спазнаў, перагуляўшы дружыну з гораду на Дзвіне ўсухую з лікам 5:0. Менскае «Юнацтва» атрымала значна больш лёгкую перамогу, чым на старце, нанёсшы паразу ў сталіцы «Дынама-Маладзечна» 7:2. І бронзавы прызёр мінулага першынства – салігорскі «Шахцёр» выгуляў пераканальна – у моладзевай зборнай Беларусі 5:0.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб чакаюць на Радзіме. Але Ліга чэмпіёнаў завітае ў горад над Бугам разам з польскім «Vive Kielce» яшчэ больш чым праз тыдзень, 16 верасня, а Паўднёва-Усходняя ліга з сербскім «Дынама» увогуле дзевятнаццатага. І матч БГК – «Гомель» у межах чэмпіянату краіны можа быць проста цікавым, не больш.

Тэніс

Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе-2017 прывёў у фінал упартую амерыканку Слоўан Стывэнс. 24-х гадовая нарадзінка штата Флорыда ўспрыняла свой поспех сціпла.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: ХК «Юнацтва-Менск»