Агляд спартовых навінаў


Хакей

Менскае «Дынама» адчайна змагаецца за тое, каб не развітацца з турнірам за Кубкам Гагарына на сваёй пляцоўцы са спадзяваннямі, што ўдасца рэабілітавацца хоць неяк для пачатку ў такой няўдалай справе, як чвэрцьфінал з яраслаўскім «Лакаматывам».

У Экстралізе хакейнага чэмпіянату Беларусі згуляныя першыя чвэрцьфінальныя матчы на пляцоўках камандаў, найвышэйшых у рэйтынгу па выніках рэгулярнага сезону.

Чэмпіён – менскае «Юнацтва» – двойчы перамог моладзевую зборную Беларусі 6:1 і 10:2, гарадзенскі «Нёман» абодва разы закінуў па шэсць шайбаў «Лідзе», прапусціўшы ад «рыцараў» толькі адну, у нядзелю. «Гомель» адолеў жлобінскі «Металург» спачатку ўсухую 3:0, а затым толькі ў оўвэртайме, «Шахцёр» падзяліў пункты з «Дынама» (Маладзечна) у Салігорску: 1:2 у дадатковы і 2:1 у асноўны час. Наступныя матчы серыяў адбудуцца 1-га і 2-га сакавіка.

Футбол

Манчэстэр Юнайтэд« нарэшце выгуляў другі трафей пад кіраўніцтвам Жузэ Мурынню. Манкуніянцы сталі найлепшымі ў Кубку Лігі, адолеўшы ў фінале на лонданскай арэне «Уэмблі» «Саўтгемптан» з лікам 3:2.

Фота: Дарʼя Буракіна / TUT.BY